Канешне, кіраўнік Генеральнага штаба выканаў усё па-вайсковаму дакладна, з імкненнем прадэманстраваць нашу адкрытасць, прыхільнасць абарончай канцэпцыі. І, мабыць, галоўнае – паказаць, што ніякіх войскаў не разгорнута ў накірунку Украіны, яна нават не лічыцца чыста гіпатэтычным праціўнікам. Нават з’явілася адпаведная карта, на якой паказана, што вучэнні “Захад-2017” сканцэнтраваны бліжэй да краін Балтыі.

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі
“Карта вучэнняў Захад-2017”

Але з гэтай сустрэчы, на якой прысутнічала больш за 50 прадстаўнікоў СМІ, у свет панеслася зусім іншае: дзіўныя назвы “Лубенія”, “Весбарыя” і “Вейшнорыя”.

Асаблівы націск быў зроблены на апошняй, паколькі на прадстаўленай карце тая пазначана ў межах Рэспублікі Беларусь. Што найбольш здзіўляе – гэта не проста “сепаратысцкі”, “варожы” рэгіён, якім, напрыклад, падчас вучэнняў “Jade Helm 15” у ЗША выступалі тэрыторыі Тэхаса, Юты і часткі Каліфорніі.

 

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі
Карта вучэнняў ЗША Jade Helm 15

На сайце Міністэрства абароны пазначана: “Умоўная дзяржава Вейшнорыя размешчана ў паўночна-заходняй частцы рэальнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Вось гэта і выклікае найбольшую заклапочанасць і адначасова непаразуменне: як можна было спакусіцца на цэласнасць дзяржавы і здзейсніць тое, што ідзе ўразрэз з Канстытуцыяй і Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі? І зрабіла гэта не нейкая “пятая калона”, а Генеральны штаб Рэспублікі Беларусь.

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі
Карта Вейшнорыі

Да таго ж адразу ў сеціве быў зроблены націск: межы Вейшнорыі супадаюць з раёнамі, дзе шмат каталікоў. Узгадалі нават выбары 1994 года, калі ў дадзеных рэгіёнах значная частка выбаршчыкаў аддала свае галасы кандыдату ад Партыі БНФ Зянону Пазьняку. Няўжо прадстаўнікі Генеральнага штаба зрабілі гэта наўмысна? Ці не бачна ў гэтым праявы міжканфесійнай варожасці?

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі

Карта. Выбары Прэзідэнта 1994 года.Напачатку дадзены факт выклікаў не больш як жартаўлівую рэакцыю ў стылі: “На тэрыторыі Вейшнорыі будуецца АЭС на грошы Расіі, аддаваць якія будзе Беларусь. А вы думаеце, які народ самы хітры?” У выніку наўмыснага скажэння быў створаны пласт “агітацыйных” матэрыялаў, нават запушчаны акаунт у “Твітары”, распрацаваны герб, грашовыя адзінкі і пашпарт, якія не змагло б зрабіць з такім творчым падыходам вайсковае падраздзяленне, адказнае за гэта. Магчыма, на тое і быў разлік: сэканоміць час і грошы, каб усё зрабілі апантаныя асобы? Да таго ж гэта рэклама, праўда, выглядае яна не інакш, як “чорны піяр”.

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі

Пашпарт ВейшнорыіЗвяртаем далейшую ўвагу на выступленне Алега Белаконева: “Галоўнай прычынай абвастрэння абстаноўкі з’яўляецца імкненне дэстабілізаваць абстаноўку на тэрыторыі рэспублікі і дабіцца пагаршэння адносін паміж суб’ектамі Саюзнай дзяржавы”. Цікава, што сама назва “Вейшнорыя” паходзіць ад балцкага імя – Вейшнор, якое можна перакласці як “хлебасольны”. Відавочна наўмыснае адсыланне да падзей недалёкай мінуўшчыны.

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі
Нямецкі вайсковы фотакарэспандэнт каштуе агуркі. Беларусь. 1941

Вучэнні “Захад-2017” пройдуць 14—20 верасня, але ўжо паўгода, як вакол іх пануе неверагодны ажыятаж. І гэта ў той час, калі блокам НАТА ў гэтым годзе ў Польшчы і краінах Балтыі запланавана 85 вучэнняў з удзелам 120 тысяч вайскоўцаў. Алег Белаконеў справядліва зазначыў галоўнае імкненне вучэнняў: “Зыходзячы з падзей, якія адбываюцца ў краінах Бліжняга Усходу, у аснову задумы пакладзены адзін з падобных варыянтаў узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаных з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку”. Але адпрацоўваемы сцэнарый, пры якім падкрэсліваецца парушаная цэласнасць Беларусі, не ідзе на карысць Саюзнай дзяржаве і выклікае нагнятанне абстаноўкі ўнутры краіны. Да таго ж сапраўды, як адзначае гісторык Аляксандр Пашкевіч, пасля вучэнняў за Заходняй Беларуссю можа замацавацца жартаўлівая назва “Вейшнорыя”, што таксама падрывае наша адзінства, аб чым адзначана ў так званай “афіцыйнай заяве Міністэрства замежных спраў Вейшнорыі” ад 31 жніўня.

Праект "Вейшнорыя" як пагроза цэласнасці і адзінства Беларусі
Заява міністэрства замежных спраў Вейшнорыі

Выснова: іншым разам, калі зноў паўстане патрэба распавесці журналістам пра вучэнні, як мінімум – не трэба ніякіх карт, як максімум – трэба ўлічваць, што любыя крокі ва ўмовах інфармацыйнай вайны могуць выклікаць непрадбачаныя наступствы. Спадзяюся, што наступствамі Вейшнорыі застануцца толькі мемы і анекдоты. І не больш за тое.