Другое месца мінчанка заняла ў практыкаванні з булавамі. Яе выступленне суддзі ацанілі на 18,050 бала. Лепш, чым беларуска, сваю кампазіцыю выканала толькі расіянка Дзіна Аверына — 19,000. Бронзавым прызёрам у гэтым відзе стала Арына Аверына — 17,800. У фінале практыкавання з булавамі выступіла яшчэ адна беларуска Аліна Гарнасько, якая заняла сёмае месца — 15,550, паведамляе БЕЛТА.

Не вельмі ўдачна для беларусак склалася выступленне са стужкай. У васьмёрку мацнейшых у гэтай дысцыпліне ім прабіцца не ўдалося.

Для Кацярыны Галкінай сярэбраны медаль — першая індывідуальная ўзнагарода на чэмпіянатах свету. У 2015 годзе ў Штутгарце яна стала другой у камандным заліку турніру.

Сусветны форум гімнастак прадоўжыцца 1 верасня выступленнем у індывідуальным мнагабор’і. Кацярына Галкіна выйшла ў фінальную частку з пятым рэзультатам (67,650 бала), Аліна Гарнасько — з дзясятым (64,950).

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы завершыцца ў Пезара 3 верасня каманднымі выступленнямі і традыцыйным гала-паказам.