Праблемы Ўкраіны былы польскі прэзыдэнт зьвязаў зь вялікай залежнасьцю ад Расеі. «Найгоршая сытуацыя была ў тых, хто быў найбольш прывязаны да Расеі» — сказаў Валэнса.

Паводле яго, перадае Радыё Свабода, нягледзячы на розьніцы, Украіна і Польшча павінны былі адначасова ўступаць у Эўразьвяз.

«Калі я быў прэзыдэнтам Польшчы, я шмат працаваў для Украіны, як і для Польшчы. У Канадзе, у Бразыліі я размаўляў з рознымі вашымі землякамі, рыхтаваў іх да таго, каб разам уступалі ў Эўразьвяз. Але я прайграў выбары. Тыя, хто прыйшоў пасьля мяне, рабілі інакш, і працэс спыніўся. Але мы павінны былі далучацца да ЭЗ разам. Украіна і нават Беларусь. Але ў Беларусі яшчэ больш складаная сытуацыя, яна яшчэ мацней залежыць ад Расеі», — сказаў Лех Валэнса.

 

Лех Валэнса, Эльжбета Смулкова і Зянон Пазьняк. 1993 год. Чэрвень 1993 году