Пры гэтым Богдан падкрэсліла, што дзеянні следчых і чаканае рашэнне суда не абмяркоўваюцца Міністэрствам аховы здароўя.
Богдан падкрэсліла, перадае БелаПАН, што дзяржава павінна “стварыць умовы для камфортнай, кваліфікаванай, зберагаючай жыццё маці і дзіцяці дапамогі пры родах”. “У любым выпадку кожны чалавек мае права звярнуцца па медыцынскую дапамогу ці не звяртацца па яе. Але ў дадзеным выпадку мы гаворым пра іншае: гэта пакіданне дзіцяці ў небяспецы ва ўмовах, небяспечных для яго жыцця”, — сказала прадстаўнік міністэрства.
“Я хачу ў гэтым выпадку нікога не асуджаць, гэта выбар чалавека. Але хачу сказаць, што сёння дзяржава стварыла ўмовы для захавання жыцця і здароўя жанчыны і дзіцяці. І ніхто нічога лепшага ў свеце не прыдумаў”, — адзначыла Богдан.
У сакавіку 2017 года Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта па факце смерці нованароджанага ў Віцебску распачата справа па ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Як паведамлялася, вечарам 17 лютага 30-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбурга, знаходзячыся дома ў маці ў Віцебску, нарадзіла дзяўчынку. У выніку родаў у дзіцяці адбылася аспірацыя каляплодавымі водамі. Па просьбе жанчыны яе маці, якая была ў гэты час дома і якая не прымала ўдзелу ў родах, выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў смерць нованароджанага была канстатавана ў гэты ж вечар.
Жанчына заключана ў СІЗА. Судовыя слуханні па крымінальнай справе пачнуцца 30 жніўня.