Паведамленне пра гэта апублікаваў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

 
Забраць заплачаны збор змогуць тыя, хто сёлета:
  • дасягнуў пенсійнага ўзросту
  • прызнаны недзеяздольным або інвалідам (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).
Для вяртання грошай трэба з пісьмовым зваротам звярнуцца ў інспекцыю МНС па месцы жыхарства. Зрабіць гэта можа прадстаўнік зацікаўленай асобы, на якога аформленая даверанасць, паведамляе  belsat.eu.
 
Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава распавяла, што да 1 кастрычніка «пастаўленая задача прыняць абноўлены дэкрэт №3». Пры гэтым «акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады».
 
Фота : Новы Час