Каб пачаць падарожжа з поўначы ў накірунку Беларусі, яны пасля васьмі гадзін на аўтобусе з літоўскай Вільнідабралісяда эстонскай сталіцы Таліна. У сваім аповедзе, багата аздобленым слайдамі, Уладзімір і Катажына надавалі ўвагу толькі тым месцам, якія іх па-сапраўднаму ўразілі.Адначасова яны зазначалі, што ўпрыбалтыйскіх краінах вельмі добра развіта сетка турыстычных цэнтраў інфармацыі, дзе заўсёды бясплатна гатовыя даць даведку як па-англійску, так і па-руску. Да таго ж багата разнастайных друкаваных і картаграфічных выданняў фактычна па любым цікавым для замежнікаў населеным пункце або аб’екце.

Першым месцаммаршруту стаў горад Хаапсалу на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, дзе ў 1867 годзе жыў кампазітар Пётр Чайкоўскі і дзе сёння маецца мемарыяльная лава, на якой ён любіў адпачываць. Затым быў востраў Вормсі, на якім яшчэ ў мінулым стагоддзі ў асноўным жылі нашчадкі шведскіх каланістаў. Здзіўляюць тут не толькі закінутыя могілкі або прырода, але і, напрыклад, сметніцы, зробленыя ў выглядзе невялічкіх хатак. Знаёмства з Эстоніяй завяршылі наведваннем курорта Пярну.Катажына Рэмбеза пра Эстонію сказала: “Гэта краіна мары.Акрамя таго, што холадна і дорага, можна жыць”.

Знаёмства з Латвіяй пачалося з Сігурдскага краю, вядомага Турайдскім замкам, дзе размяшчалася рэзідэнцыя рыжскага япіскапа, канатнай дарогай ў Крымулду і самай вялікай пячорайПрыбалтыкі – пячорайГутманя. Затым былі Нацыянальны парк Кемеры, Елгава – сталіца былога Курляндскага герцагства, дзе маецца прыгожы палац, пабудаваны архітэктарам Растрэлі, Ліепая, якая вылучаецца спалучэннем у архітэктуры цэглы і каменя, а таксама радзіма цукерак “Кароўка” горад Салдус.

У выпадку Літвы аб’ектамі ўвагі Уладзіміра і Катажыны з’яўляліся традыцыйныя курор Паланга,порт Клайпеда, а таксама колішняя сталіца Каўнас. Але гэтыя мясціны сталі выдатным дадаткам для іншай старонкі падарожжа, звязанай з гастранамічным турызмам.

Па выніках падарожжа, была зроблена выснова, што ў Прыбалтыцы багата помнікаў, прысвечаных Свабодзе, якая там асацыюецца з поспехам. У той час як у нас шматлікія помнікі прысвечаныя Перамозе. Аперамога, як вядома, бывае рознай, у тым ліку і “піравай”.

Фота аўтара