На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці, паведамляе TUT.BY.

У Полацку з'явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці

Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон.

Памятны знак адкрыюць 2 верасня падчас Дня беларускага пісьменства. Галоўнымі тэмамі свята стануць 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці і 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.

Фота: Андрэй Бухавецкі