Госці адкрылі лік ужо на 3-й хвіліне дзякуючы Аляксею Калесніку. Праз 20 хвілінаў Філіп Іваноў з “Крумкачоў” аднавіў раўнавагу. У другой палове сустрэчы “Нафтан зноў выйшаў наперад пасля гала, які забіў Кірыл Пячэнін. Аднак Філіп Іваноў выратаваў каманду, усталяваўшы канчатковы лік — 2:2.

У другім матчы магілёўскі “Днепр” прымаў футбалістаў жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”. Госці разграмілі магіляўчан з лікам 5:0. Прычым Максім Скавыш аформіў дубль, а Ягор Зубовіч — хет-трык. 

У суботу, пройдуць яшчэ тры матчы гэтага тура: “Слуцк” — “Гомель”, “Віцебск” — “Нёман” (Гродна), “Іслач” (Мінскі раён) — “Мінск”, паведамляе Еўрарадыё.

Фота: krumka.by