Гаварылі пра цяперашнюю сітуацыю ў камандзе, у тым ліку і пра фінансавае становішча клуба. Лукашэнка згадаў пра сваё дзяцінства і тое, як гуляў у хакей. Пры гэтым падкрэсліў, што не пазіцыянуе сябе хакеістам.

“Калі гаварыць пра маё спартыўнае крэда, я зусім не хакеіст, а футбаліст, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Але так лёс склаўся, што атрымаў траўму калена, пасля чаго давялося займацца хакеем”.

Кіраўнік дзяржавы распавядаў прысутным, што ў маразы ён з сябрамі заліваў пляцоўку “на беразе рэчкі”, “спачатку вёдрамі, потым помпай супрацьпажарнай”. І на гэтым лёдзе хлопцы “ваявалі”. “Пачынаў я з брамніка, — працягвае Лукашэнка. — Але калі ўжо падрос, я пачаў гуляць нападаючым. Потым стаў футбалістам”.

Цяпер жа ён гуляе ў хакей для таго, каб прыцягнуць да яго дзяцей. Ён лічыць, што “нейкую масавасць хакея” ў краіне ўдалося арганізаваць.