«Хутка верасень … і тут, у Раўбічах, усё (акрамя надвор’я) сёння нагадвае аб святочнай атмасферы Гонкі легенд 2015 і 2016. Мне прыходзіць мноства паведамленняў ад вас, а ў іх пытанне: ці адбудзецца «Гонка легенд» у верасні? Вырашыла напісаць адразу ўсім. У гэтым годзе Гонкі, якую мы ўсе ўжо так палюбілі, не будзе», — адзначыла Домрачава.

Паводле яе слоў, перадае БелаПАН, прычына ў біятланістаў ўважлівая. «Гучыць яна так: Алімпійская зіма. Праца летам — гэта вынік зімой. Падрыхтоўка да любога сезона адымае шмат сіл, Алімпійскі сезон — асаблівы. Кожны дзень мы, біятланісты, працуем на поўную, а калі выпадаюць вольныя хвіліны, набіраем сіл для наступнай трэніроўкі. Увогуле, канцэнтруемся на галоўным. І ўся ўвага нашай федэрацыі — галоўнага арганізатара Гонкі — цяпер таксама накіравана на Гульні ў Карэі. Спадзяемся на ваша разуменне і верым, што сустрэнемся ў Раўбічах на «Гонцы легенд» восенню 2018-га», — паведаміла Домрачава .

«Гонка легенд» праходзіла ў Раўбічах ў 2015 і 2016 гадах. Правядзенне гэтага фестывалю ў Беларусі стала магчымым у тым ліку дзякуючы асабістай ініцыятыве трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай. Мерапрыемства найперш арыентавана на прафесійных спартсменаў, якія завяршылі сваю кар’еру, але яшчэ могуць і хочуць паказваць спартыўныя вынікі на высокім узроўні.

 
Фота: google.by