Сяльчанка скардзіцца на пагрозы ад ананімаў у яе адрас у сувязі з яе актыўным удзелам у змаганні за захаванне вясковай школы ў вёсцы Каплічы. Вось ужо амаль год вяскоўцы вядуць зацятае змаганне за сваю школу, якую чыноўнікі прызналі аварыйнай, паведамляе gomelspring.org. Бацькі патрабуюць рамонту – чыноўнікі наракаюць на адсутнасць грошаў. Цягам года актывісты скардзіліся, што чыноўнікі аказваюць на іх псіхалагічны ціск.

Відэа: Віталь Манько. Гомельская вясна

Фота з сайта gomelspring.org