Аб гэтым паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу МНС. 

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі, што гарыць кабіна аўтамабіля.

Выявілася, што грузавы аўтамабіль «Маз-Ман» з паўпрычэпам-цыстэрнай урэзаўся ў дрэва. Кіроўца патлумачыў, што яго падрэзаў легкавік. Пасля гэтага грузавік з’ехаў на раздзяляльную паласу і трапіў у аварыю.

Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Да цыстэрны агонь удалося не дапусціць.

Фота: mchs.gov.by