Як паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства, 23—24 жніўня пад старшынствам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення генерал-маёра Паўла Муравейкі адбудуцца рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў узброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Запланаванае абмеркаванне праблемных пытанняў кааліцыйнага ваеннага будаўніцтва ў фармаце АДКБ.

У якасці асноўных будуць разглядацца пытанні прымянення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ, арганізацыі кіравання і ўсебаковага забеспячэння.

Адкрые мерапрыемства старшыня ваеннага камітэта АДКБ, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, а ў яго правядзенні возьме ўдзел начальнік аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.

У такім фармаце гэтае мерапрыемства праводзіцца ўпершыню, з ініцыятывы Беларусі як краіны, якая старшынюе ў АДКБ сёлета. Мяркуецца, што гэтыя сустрэчы набудуць статус пастаянных і будуць спрыяць далейшаму развіццю АДКБ і ўмацаванню іміджу арганізацыі на міжнароднай арэне.

Фота © Sputnik