Хэдлайнерам фестывалю “Камяніца” будзе украінскі гурт Onuka

5

Хэдлайнерам фестывалю “Камяніца” будзе украінскі гурт Onuka. Арганізатары адзначаюць, што ён “арганічна спалучае актуальную электроніку і традыцыйныя ўкраінскія інструменты”, а “кожны іх выступ — спектакль з выбітным узаемадзеяннем музычных і візуальных элементаў, які ўражвае”, перадае Еўрарадыё.

Фестываль адбудзецца 16 верасня на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Дарэчы, усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музею. Першыя 500 квіткоў каштуюць 5 рублёў 50 капеек.

Фото из открытых источников

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!