Маштабы гэтай фільтрацыі ўражваюць. Аб іх змесце сведчыць новае інструктыўна-метадычнае пісьмо, якое было зацверджана 21 ліпеня намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Сідарэнка.

Гісторыя без “паноў” і “Лістоў з-пад шыбеніцы”

Напрыклад, з праграмы за 9-ы клас па гісторыі Беларусі выключылі пытанне “Лісты з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскага. Здавалася б, нічога:творы ж Каліноўскага ёсць у прадмеце “Беларуская літаратура”. Але з новага навучальнага года яны прыбраныя нават адтульз пазнакаю “тэкстуальна не вывучаюцца”. І гэта напярэдадні 180-годдзябеларускага рэвалюцыянера-дэмакрата. Дарэчы, гэтая дата адсутнічае ў “каляндары юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2017/2018 навучальным годзе”. Быццам і не памёр чалавек на шыбеніцы са словамі “У нас няма дваран – усе роўныя”.

Калі не дваран, то як мінімум “паноў” у нас сапраўды цяпер не будзе. Гэтае паняцце выключана з пераліку абавязковых для сямікласнікаў. Што ж, няхай і праз 180 гадоў, алепавешаны паўстанец у яго барацьбе за лёс роднага народа сапраўды меў рацыю. Праўда разам з “панамі” цяпер не трэба запамінаць і яшчэ 60 іншых паняццяў.Такіх як “Літва” і “Востраўскае пагадненне” ў 6 класе; “Белая Русь”, “рэлігійная памяркоўнасць” у 7 класе; “касінеры”, “Віленскія якабінцы” ў 8 класе; “аўтаномія” і “тутэйшыя” ў 9 класе; “калабарацыянізм”, “Армія Краёва” у 10 класе; “валюнтарызм”, “камунізм”, “парламенцкая апазіцыя” у 11 класе.Канешне, паняцці гэта адно, у большасці выпадкаў забытае амаль адразу пасля кантролю ведаў. А вось цэлыя пытанні па гісторыі – гэта ўжо іншае.

(Выява 1)

Як сумясціць "Мінімальна неабходнае" з "Якаснай адукацыяй"? Адказ прапанавала Міністэрства адукацыі

Цяпер тым жа дзевяцікласнікам не трэба будзе ведаць пра ўплыў рэвалюцыйных падзей 1848-1849 гг. у Еўропе на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Пры гэтым па сусветнай гісторыі ў тым жа класе таксама выключылі пытанні, звязаныя з адпаведнымі падзеямі – “Лібералізм і рэвалюцыя”, “Рабочы і сацыялістычны рух”, “Чарцізм і трэд-юніанізм”.Ці не бачна ў такім цэнзураванні імкненне пазбавіць гісторыю ад празмерна “радыкальных” тэмаў? Ад бяды падалей?

“З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў”

Самі аўтары новаўвядзенняў тлумачаць такія істотныя скарачэнні даволі прыгожымі словамі:арыентаванасцю на развіццё кампетэнцый, неэфектыўнасцю механічнага запамінання, патрэбаю фарміраваннядосведусамастойнага рашэння навучальных і практычных задач. Пры гэтым раяць карыстацца на занятках рознымі крыніцамі інфармацыі (хрэстаматыямі, навукова-папулярнай і мастацкай літаратурай, сродкамі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсамі) і ўключаць вучняў у розныя віды дзейнасці.Але як гэта ўсё ажыццявіць на ўроку пры тым, што ў дакуменце міністэрства дакладна пазначана: “Для дамашняга задання можа прапаноўвацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках” і “з мэтай папярэджання перагрузкі вучняў настаўніку неабходна сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання”.

Скарачэнні па ўсіх прадметах

Скарачэнні датычаць не толькі прадметаў “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”. Яны адбыліся ва ўсіх прадметах. Для прыкладу назаву шэраг тых, якія мне асаблівамуляюць вочы:

–  У 6-м класе па Беларускай літаратуры большне разглядаецца раздзел «Біблія – найвыдатнейшы помнік сусветнай культуры і літаратуры», а ў тым жа класе па сусветнай гісторыі выключылі пункт “Каран – свяшчэнная кніга мусульман”;

–  Прыбраныя вершы Р. Барадуліна: у 5-м класе «Бацьку», у 7-м «Мы – беларусы…».Спецыяльна пазначана, што яны будуць вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” для 9 класа ў новай вучэбнай праграме, якая ўступіць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года. Але да таго часу яшчэ дажыць трэба, тым больш гэта ажно 9-ы клас. Значыць пакуль беларускія дзеці застануцца без такіх істотных твораў?

–  У 11-м класе твор Н.Гілевіча «Родныя дзеці» перанесены ў спіс для дадатковага чытання. Як жа вучні ставяцца да ўсяго, што неабавязкова?

–  Из программы предмета «Русская литература» исключеныЭсхил «Прометей Прикованный», М.Лермонтов «Узник», «Завещание», Н.Гоголь «Как поссорился Иван Иванович с Иваном Никифоровичем»; рассказ А.Чехова  «Тоска».Вместо произведения У.Шекспира «Ромео и Джульетта» предложены сонеты У.Шекспира.В 11 классе исключен из списка для изучения рассказ А.Солженицына «Матрёнин двор».

І такіх прыкладаў можна прывесці яшчэ багата. Але годзе! З імі кожны можа пазнаёміцца самастойна і зрабіць адпаведныя высновы, магчыма, нават пабачыць у іх карысць для ўсёй адукацыйнай сістэмы.

(спасылка на інструктыўна-метадычнае пісьмо: http://adu.by/images/2017/08/IMP_bel_2017_2018.doc)

Ці здольная пры такіх скарачэннях тая ж “гісторыя Беларусі” забяспечыць вучням “іх агульнакультурную падрыхтоўку, садзейнічаць паспяховай сацыялізацыі ў сучасным беларускім грамадстве”? Пытанне застаецца адкрытым і адказ на яго дасць толькі час. А пакуль у настаўнікаў цікавяцца напярэдаднірэспубліканскага педагагічнага савета нетолькі пра іх стаўленне да аб’ектыўнасці пяцібальнай і дзесяцібальнай сістэмаў, але іаб тым, ці варта ўлічваць сярэдні бал атэстата пры паступленні?

Фота: google.by