У 12:24 пра паведамленне паведамілі ў МНС. Гаспадыня-пенсіянерка кватэры ў гэты час знаходзілася на вуліцы побач з домам.

Па словах намесніка кіраўніка жыллёвай рамонтна-эксплуатацыйнай вытворчасці Лідскага ЖКХ Ігара Ажэйка, загаддзя нездавальняючы стан балкона быў зафіксаваны актам агляду. Аб пашкоджаннях пліты-агароджы балкона быў накіраваны ліст праектыроўшчыкам. Але яны чамусьці не адрэагавалі своечасова. Таму 28 ліпеня супрацоўнікі ЖЭС № 1 самастойна ўмацавалі пліту. Але, як бачна, гэтага аказалася недастаткова. Хутчэй за ўсё адбыўся разрыў у выніку карозіі сварнага злучэння, пасля чаго пліта абрынулася долу.

У бліжэйшы час у Лідзе плануюць аглядзець усе небяспечныя балконы ў шматпаяровіках, якія знаходзяцца побач з месцам здарэння.

Прыпадрыхтоўцы матэрыяла выкарыстана інфармацыя з праграмы “Сюжет” ЛідаТВ