Сябры! Мне прыемна запрасіць усіх вас на доўгачаканы канцэрт у нармальнай сучаснай зале ў родным горадзе. Выступы ў Менску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць “Белую яблыню грому” і лепшыя песьні розных часоў – два вялікіх адзьдзяленьні.

Легальных канцэртаў у сталіцы Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступаў альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава, альбо за мяжою, перадае Белсат. Апошнія выступы Лявона Вольскага ў Менску адбыліся ўзімку.

Фота з сайта Белсат