Як паведаміў намеснік пракурора Мінскага раёна Павел Мойсак, памерлыя грамадзяне жылі ў сталіцы і не маглі быць бясплатна пахаваныя на тэрыторыі раёна. За дазвол на пахаванне на могілках у Мінскім раёне трэба плаціць пошліну — 50 базавых велічынь (на сёння гэта 1.150 рублёў). Аднак, перадае БелаПАН, працаўнікі прадпрыемства «Жілішчнік Міншчыны» прапаноўвалі вырашыць гэтае пытанне за меншыя сумы, якія бралі сабе.

Двух супрацоўнікаў будуць судзіць за атрыманне хабару на падставе ч. 2 арт. 430 КК. Калі іх віна будзе даказаная, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
 
Фото: google.by