Пасля гасцявой вікторыі з лікам 3:1, у Мадрыдзе была атрымана перамога 2:0. Галы забілі Марка Асенсіё (4-я хвіліна) і Карым Бензема (59), паведамляе Еўрарадыё. “Рэал” меў вялікую перавагу ў абодвух паядынках і выйграў ганаровы трафей цалкам заслужана. Ва ўчорашнім матчы не гуляў Крышціяну Раналду, які быў дыскваліфікаваны на 5 гульняў за чырвоную картку і штуршок суддзі ў папярэднім паядынку.

Фота: twitter.com/realmadriden