Памылку заўважылі толькі праз гадзіну. За гэты час эпізод ужо быў спампаваны і пачаў распаўсюджвацца ў інтэрнэце.

Гэты выпадак далёка не першы ў чарзе, якія пераследуюць “Гульню тронаў”. Яшчэ ў 2015 годзе, да афіцыйнай прэзентацыі пятага сезона, чатыры яго эпізоды трапілі ў сеціва. Восенню ж мінулага году, калі здымкі 7-га сезона “Гульні тронаў” былі ў самым разгары, невядомы выклаў пераказ сцэнара серыяла. 29 ліпеня хакеры выкралі цэлы эпізод пад нумарам чатыры, патрабуючы грошай. Яго злілі ў сеціва за два дні да прэ’меры. У Індыі ў сувязі з гэтым арыштаваныя чатыры чалавекі, супрацоўнікі кампаніі, якая распаўсюджвала новыя серыі праз мабільныя дадаткі.

Цяпер застаецца пытанне: Ці не здарыцца гэта з апошнім эпізодам сезона, прэм’ера якога запланавана на 27 жніўня?

У краінах былога СССР “Гульня тронаў” вельмі папулярная. Аб гэтым сведчыць той факт, што ўчора Джон Марцін, стваральнік цыкла раманаў “Песнь агню і полымя”, якія ляжаць у аснове серыяла, правёў у Санкт-Пецярбурзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў СМІ.