Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з 80,9 да 74,4 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 44,4 да 40,9 долара за тону, на таварныя бензіны — з 24,2 да 22,3 долара за тону, перадае БелаПАН. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 22,3 долара за тону (раней — 24,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаны 1 чэрвеня.

 
Фота: google.by