Як паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама, Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па матэрыялах АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да службовай асобы УП “Мінскметрабуд”. Як высветлілі аператыўнікі, перадае БелаПАН, злачынства было ўчынена групай асобаў па папярэдняй змове.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што службовая асоба “Мінскметрабуда” па папярэдняй змове з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі на працягу многіх гадоў на сістэматычнай аснове ўчынялі крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія належаць прадпрыемству.

Так, 28 ліпеня пры ўчыненні чарговага крадзяжу падазраваны па папярэдняй змове з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі завалодалі больш як 4 тонамі металалому. У момант ўчынення злачынства абодва фігуранты былі затрыманыя.

Вядзецца папярэдняе расследаванне.

 
Фота: google.by