Свабода выбрала дзевяць выказваньняў пісьменьніцы з гэтай сустрэчы.
– У мяне няма адчуваньня, што я скончыла свае кнігі.
– Рамантызм сыходзіць.
– Нават у страшным сьне ня можна было ўявіць, што дзяржаву будзе ўзначальваць Аляксандар Лукашэнка ці Ўладзімер Пуцін.
– У савецкай сыстэме быў усё-ткі адбор, трэба было прайсьці школу жыцьця, а не пачынаць “рабіць сябе”, калі ты ужо пры ўладзе.
– Цывілізацыя ідзе на паніжэньне.
– Машыны робяцца разумнейшымі, а чалавек наадварот. Як гуманітарны чалавек – ён зьмяншаецца, скурчваецца.
– Людзі былі ня так прыбіты матэрыяльнасьцю.
– Сьвет ускладняецца, а людзі спрашчаюцца.
– Мы ў Беларусі як у беспаветранай прасторы: у нас няма нацыянальнай дзяржавы, нацыянальнай ідэі.