Аб гэтым паведамляе агенцтва Крыминформ.

Паводле інфармацыі памежнікаў, 8 жніўня ў 18.10 пагранічны вартавы карабель атрымаў сігнал аб дапамозе ад капітана замежнай яхты тыпу катамаран (порт прыпіскі Брэст). Судна цярпела бедства з-за ўзмоцненага ветру, які нёс яго ў адкрытае мора, перадае БелаПАН.

«Ужо праз паўгадзіны экіпаж вартавога катэра «Мангуст» у раёне мыса Мікалая аказваў дапамогу судну, якое цярпела бедства. Прыняўшы на свой борт пяць падарожнікаў, вартавік пачаў буксіроўку яхты ў бухту Ціхая», — паведамілі ў погрануправлении.

Выратаваныя рабілі марскі круіз уздоўж крымскага ўзбярэжжа. «Па шчаслівым збегу абставін у выніку здарэння ніхто з гасцей Крыма не пацярпеў, і ўжо сёння яны працягнулі падарожжа па вызначаным маршруце», — удакладнілі пагранічнікі.

 
Фота: yandex.by