Так пракаментаваў апошнія рашэнні ўладаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, паведамляе БХД.

«У абодвух выпадках – у закладніках сотні тысяч беларускіх сем’яў.У закладніках таксама нацыянальная эканоміка. Дакладней, перспектывы яе развіцця. Замест эканамічных рэформаў беларускія ўлады бяруць курс на вяртанне прыгоннай сістэмы. Прывязка людзей да дзяржпрадпрыестсваў, магчыма, і дапаможа працягнуць беларускай сістэме яшчэ пару год, але адначасна моцна ўдарыць па развіцці рынкавай эканомікі ў краіне, бо яе аснова — ініцыятыва знізу, здольнасць людзей да самазанятасці, да самастойнага стварэння новых дзелавых ініцыятыў”, — адзначыў ён.

Паводле яго, «каб уратаваць беларускую эканоміку ад заняпаду, а беларускія сем’і ад галечы — неабходна разам выпрацаваць альтэрнатыву Дэкрэту № 3 і прымусіць улады пайсці насустрач людзям. Неабходна народная эканамічная альтэрнатыва”.

Фота з адкрытых крыніц