Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, пра інцыдэнт, што здарыўся на Прывакзальнай плошчы блізу прыпынку грамадскага транспарту, паведаміў у праваахоўныя органы прадстаўнік ААТ «БелРазліўПлюс», якое з’яўляецца ўласнікам ларка.

«Як высветлілі праваахоўнікі, падпал тэнта ларка здзейсніў 48-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства. Яму не спадабалася, што прадавец адмовілася наліць яму піва бясплатна», — расказала Сіманава, адзначыўшы, перадае БелаПАН, што ўладальнікі ларка ацанілі шкоду ў 150 рублёў.

Паводле яе слоў, падазраванага ў злачынстве затрымалі. Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да яго крымінальнай справы на падставе артыкула «Хуліганства».

 
Фото: google.by