Насамрэч адбіткаў там аказалася шмат. Прадстаўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці адзін адбітак зафіксавалі з выкарыстаннем самых сучасных крыміналістычных тэхналогій. Яго даследавалі ў лабараторных умовах і высветлілі некаторыя характарыстыкі асобы, перадае БЕЛТА.

Эксперты засведчылі, што “гэта быў мужчына ва ўзросце каля 30 гадоў, чалавек мэтанакіраваны фізічны здаровы і крэатыўны”. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення Дзмітрыя Грыневіча, спецыялісты працягваюць працаваць над адбіткам пальца “з выкарыстаннем пілотных методык”. Праз нейкі час стануць вядомыя больш дакладныя высновы.

Інфармацыя пра аднаго з меркаваных будаўнікоў Каложскай царквы вельмі важная, бо дагэтуль дакладна невядома, хто яе пабудаваў. У храме цяпер захоўваецца 3D-мадэль адшуканага адбітка пальца.

Фота: БЕЛТА
 
Здымак з архіву. Фота: domsovetov.by