У намечаных на 14-20 верасьня вучэньнях «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі маюць прыняць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў і 680 адзінак баявой тэхнікі.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заяўляў: «Я патрабую, каб гэтае мерапрыемства на тэрыторыі нашай краіны было празрыстым і ўсе мерапрыемствы былі даступныя ня толькі для нашых сяброў па АДКБ, ЭАЭС, СНД, але і для прадстаўнікоў Паўночнаатлянтычнага блёку. Мы нічога не хаваем і хаваць не павінныя. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашым вучэньні, калі ласка».

Генэрал Гілі расказаў, перадае «Радыё Свабода«, што ў адказ на ўзрастаньне пагрозы агрэсіўных дзеяньняў з боку Расеі — ЗША у 2018 годзе плянуюць правесьці з саюзьнікамі па NATO 11 буйных вучэньняў наземных сіл, авіяцыі і флёту.

Фота з сайта Радыё Свабода