Я бачу, як расце інфраструктура Расеі ўздоўж паўночнай мяжы з Украінай, а таксама ў Растове», – заявіў камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бен Ходжэс.
 
Між тым, наступленне Расеі ў цэнтральную частку Украіны Ходжэс лічыць малаверагодным варыянтам развіцця падзеяў. У той жа час Масква, па меркаванні амерыканскага генерала, будзе выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы дэстабілізацыі сітуацыі ў Украіне, каб яна не стала сябрам Еўразвязу, NATO і не інтэгравалася з Захадам эканамічна.
 
Ходжэс адзначыў, што зараз адзіны магчымы варыянт вырашэння канфліктуў Данбасе – так ці інакш прымусіць Маскву сурʼёзна выконваць менскія пагадненні, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Генерал-лейтэнант Бен Ходжэс. Фота з адкрытых крыніц