Нарэшце падатковыя высветлілі, каму яны будуць вяртаць грошы. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старонцы МПЗ па Гродненскай вобласці:

Грошы будуць вяртацца тым грамадзянам, перадае Еўрарадыё, якія заплацілі збор за 2015 ці 2016 год, калі ў 2017 годзе яны:

ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў;

дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (для жанчын ― 55 гадоў і 6 месяцаў, для мужчын ― 60 гадоў і 6 месяцаў;

прызнаныя недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).

Каб вярнуць грошы, трэба прыйсці ў падатковы орган па месцы жыхарства, звярнуцца ў службу «адно акно», мець пры сабе пісьмовую заяву, а таксама пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць пра асобу. Тэрмін разгляду ― 1 месяц.

Падатак на дармаедства заплацілі 51,6 тысячы чалавек. Усяго бюджэт атрымаў ад дармаедаў ужо 15,6 мільёна рублёў. Паведамленні на выплату збору атрымалі больш за 470 тысяч чалавек.

Фота: Еўрарадыё