Вядома, што «Белы» паехаў ваяваць на Данбас на бок сепаратыстаў яшчэ ў чэрвені 2014 году. Ён служыў у падраздзяленні «Спарта», стаў камандзірам узводу, браў удзел у баях у Данецкім аэрапорце і пад Дэбальцава.

У лютым 2015 году ён даў інтэрвʼю аднаму з сепаратысцкіх СМІ, дзе распавёў, што вырашыў паехаць на Данбас пасля таго, як паглядзеў сюжэт расейскага тэлебачання пра «распятага хлопчыка».

 

Сяргей Савіч, “Белы”

Цяпер Савіч жыве ў «ДНР», ці бывае ён на радзіме – невядома. Звестак пра тое, што ён можа быць у вышуку паводле артыкулу 133 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Наёмніцтва» на сённяшні дзень няма.