Грошы на гістарычныя помнікі знайшліся ў Фондзе Аляксандра Лукашэнкі па падтрымцы культуры і мастацтва.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, перадае Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы ўжо падпісаў распараджэнне аб вылучэнні сродкаў.

Акрамя таго, дадатковае фінансаванне атрымае Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік — на таніраванне адслаення роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя.

Вылучэнне дадатковых сродкаў на архітэктурныя помнікі “з’яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоваў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складнікаў сусветнай культурнай прасторы”, — адзначаюць у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Каложская царква. Фота: sch34.minsk.edu.by

Поделиться ссылкой: