Пра гэта Шаблінскі напісаў на сваёй старонцы ў Фейсбуку.

У праграме фесту сёлета чакаліся выступы гуртоў «Yegor Zabelov Trio», «The Superbullz», «PomidorOff». Другой і асноўнай часткай фестывалю павінен быў стаць праект «Народны альбом».

Адмена фесту адбываецца па эканамічных прычынах, маўляў, продаж квіткоў адбываецца павольней, чым хацелася б. Як напісаў Уладзімір Шаблінскі: “На акустыку продажы ёсць, на паветра — няма”.

Тыя, хто ўжо набыў квіткі на фестываль, могуць наведаць па іх 8 ліпеня акустычны канцэрт Сяргея Міхалка, альбо вярнуць кошт.

Праўда, у адказ на гэтую публікацыю карыстальнікі інтэрнэту заўважылі, што шмат хто набывае квіткі непасрэдна на ўваходзе, а разам з тым прапанавалі сабраць грошы на фестываль праз краўдфандынгавую пляцоўку.

Фота: Новы Час (архіў)

Поделиться ссылкой: