Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 чэрвеня 2017 года № 484, паведаміла прэс-служба ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з 80 да 80,9 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 44 да 44,4, на таварныя бензіны — з 24 да 24,2 долара за тону. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 24,2 долара за тону (раней — 24). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі зніжаныя 1 чэрвеня.

Фота: www.belta.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»