Пры гэтым рост інфляцыі знаходзіцца на мінімальным узроўні — 2,7% пры прагнозе на паўгоддзе 6,7%, удакладніў Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм’ер таксама адзначыў зніжэнне працэнтнай нагрузкі на рэальны сектар эканомікі, рост рэнтабельнасці продажаў і чыстага прыбытку са зніжэннем чыстай страты ў разліку на адну стратную арганізацыю.

“Рэальная заработная плата расце ўжо трэці месяц запар на фоне яе зніжэння ў апошнія два гады. У цэлым па эканоміцы захаваная абумоўленасць заробкаў ростам прадукцыйнасці працы”, — дадаў прадстаўнік урада.

Паводле слоў Мацюшэўскага, перадае БелаПАН, “рост ВУП забяспечваўся галоўным чынам за кошт знешняга попыту”. “Экспарт нарошчваецца высокімі тэмпамі — 119,5% у студзені—красавіку 2017 года. Пры гэтым паказальна, што апераджальнымі тэмпамі расце не сыравінны, а менавіта тэхналагічны экспарт. За чатыры месяцы інвестыцыйных тавараў экспартавана ў паўтара разу больш, чым летась”, — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Ён таксама дадаў, што станоўчае сальда знешняга гандлю з пачатку года склалася на ўзроўні 120 млн долараў, і гэта эфектыўна адбіваецца на плацежным балансе і золатавалютных рэзервах.

Паводле слоў Мацюшэўскага, станоўчую дынаміку ў бягучым перыядзе дэманструе большасць галін, за выключэннем будаўніцтва. “Аднак асноўным драйверам росту выступае прамысловасць. Найбольшую аддачу паказваюць дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая вытворчасць, вытворчасць хімічнай прадукцыі і лёгкая прамысловасць”, — сказаў Мацюшэўскі.

 
Фота з адкрытых крыніц

Поделиться ссылкой: