На прэзентацыю кнігі прозы Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам» сабралася столькі людзей, што, нягледзячы на дождж, давялося вынесці крэслы на вуліцу перад ганкам сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» і там ладзіць імпрэзу пад парасонамі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Уладзімір Арлоў прэзентаваў новы зборнік мастацкай прозы

Нягледзячы на стыхію, пад дожджыкам, мы правялі гэтую прэзентацыю. Кніжка складаецца з трох аповесцей: «Танцы над горадам», «Чорны чалавек на зялёнай канапе» і «Дом з дамавікамі». Назвы гавораць самі за сябе: тут і самнамбулы, тут і розныя персанажы. Карацей, я хацеў бы гэтую кнігу чытаць і ранкам і ўдзень, і «Дом з дамавікамі» асабліва нанач“, – сказаў аўтар.

Фота Максіма Каўняровіча

Поделиться ссылкой: