Да такой высновы прыйшлі эксперты Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі Расіі.

Аўтары новага эканамічнага агляду, які падрыхтаваў Цэнтр развіцця НДУ ВШЭ, канстатуюць, што беларуская эканоміка аднаўляецца (рост ВУП у студзені—маі склаў 0,9%) “на хвалі ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі з Расіяй”.

На іх думку, рост паставак расійскай нафты, пра што Мінск з Масквой дамовіўся ў красавіку, станоўча адаб’ецца на эканамічных паказчыках Беларусі, але эфект будзе кароткатэрміновым, бо структурныя праблемы толькі назапашваюцца.

Аўтары даследавання адзначаюць, што, нягледзячы на вясновы рост ВУП, інвестыцыі ў краіне працягвалі зніжацца.

“І хоць рост ВУП можа быць станоўчым у 2017 годзе, такое рэзкае зніжэнне інвестыцый дадаецца да іншых структурных праблем Беларусі, якія будуць стрымліваць рост эканомікі”, — мяркуюць эксперты цэнтра.

У прыватнасці, перадае БелаПАН, яны звяртаюць увагу на праблему дзяржпрадпрыемстваў, рэфармаванне якіх Беларусь адкладвае.

“Урэгуляванне газанафтавай спрэчкі з Расіяй ліквідавала большую частку рызык для росту. У той жа час доўгатэрміновыя рызыкі засталіся нязменнымі: неэфектыўны сектар дзяржпрадпрыемстваў, звязаная з ім пратэрмінаваная запазычанасць на балансе банкаў, а таксама нізкі ўзровень валютных рэзерваў”, — лічаць эканамісты.

На іх думку, праблемы беларускіх дзяржпрадпрыемстваў працягваюць націскаць на балансы банкаў і павялічваць пратэрмінаваную запазычанасць. “Банкі Беларусі сутыкаюцца з пратэрмінаванай запазычанасцю, і далейшае пагаршэнне якасці актываў запатрабуе інтэрвенцыі уладаў”, — мяркуюць аўтары даклада.

Як паведамлялася раней, доля праблемных актываў беларускіх банкаў у гэтым годзе працягвае расці і дасягнула на 1 мая 14,2%. Паводле дадзеных Нацбанка, асноўны ўклад у прырост праблемнай крэдытнай запазычанасці банкаў уносяць дзяржпрадпрыемствы, якія не ў стане абслугоўваць раней узятыя крэдыты.

 
Фота: yandex.by

Поделиться ссылкой: