Як паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства, мінчане і госці сталіцы ўбачаць 40 рэпрадукцый. Іх аўтары – Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі “За духоўнае адраджэнне”. На фотаработах прадстаўлены сядзібы, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, гарадская ратуша, адноўленыя інтэр’еры, унікальны фрэскавы роспіс, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гэта своеасаблівае падарожжа па гістарычным Мінску. Дзякуючы мастацкаму праекту сталіца ператвараецца ў горад-музей, культурны цэнтр еўрапейскага маштабу, набывае непаўторны вобраз“, – адзначылі арганізатары.

Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў парку пройдзе другі мастацкі пленэр, удзельнікамі якога стануць вучні гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Да акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Лепшую работу размесцяць на агароджы парку. Таксама перад гасцямі выступіць духавы аркестр універсітэта культуры з праграмай “Музычная феерыя”.

Арганізатарам праекта выступае Арт-цэнтр Вольгі і Андрэя Смаляк пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Поделиться ссылкой: