Хэдланерамі фэсту стануць «Крамбамбуля», «Петля Пристрастия», Lumen і «Океан Ельзи». Іншыя музыкі могуць выступіць на вольнай сцэне. Для гэтага ім трэба падаць заяўку на ўдзел, а з 22 ліпеня па 22 жніўня за іх можна будзе галасаваць на сайце LIDBEER. Больш за тое, перадае Еўрарадыё, гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Летась кампанія «Лідскае піва», якая ладзіць LIDBEER, ажыццявіла рэбрэндынг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчаная адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Арганізатары падкрэсліваюць, што галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет — LIDBEER-2017 чакае вас. Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 7 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года.

Разнастайнай ежы на фэсце стане больш у два разы. Санітарная зона з прыбіральнямі павялічыцца ў тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кэмпінг, у якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег. Апроч музыкі чакаецца таксама цікавы квэст па Лідзе, дзіцячая пляцоўка, лунапарк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншага. А таксама экскурсія па заводзе «Лідскае піва» і вялікі фейерверк.

Уваход на фэст бясплатны, на канцэрт хэдлайнераў — 10 рублёў.

Фота прадастаўлена арганізатарамі фэста