На выстаўцы можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі.

Удзел у “Белагра-2017” прымаюць амаль 500 кампаній з 25 краін, у тым ліку Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Італіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Малдовы, Германіі, Грузіі, Чэхіі, Польшчы.

У рамках форуму арганізаваны міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі “Белферма”, “Белпрадукт”, “Харчовая індустрыя”, “Прадмаш. Холад. Упак”.

Праграмай прадугледжаны канферэнцыі, семінары, прэзентацыі, майстар-класы, запланаваны і конкурсы, у прыватнасці конкурс на лепшую племянную карову. Упершыню ў гэтым годзе пройдзе адкрыты аўкцыён па продажы племянных жывёл.

Поделиться ссылкой: