Слоган «Я з прыродай» стаў дэвізам Сусветнага дня навакольнага асяроддзя 2017 года.
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя заснаваны для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя, неабходнасці прыняцця практычных мер па прадухіленні глабальнага экалагічнага крызісу.
Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне стану навакол.
Да сённяшняга свята ў Мінску прымеркавана экскурсія ўздоўж Свіслачы з Гарадскім Ляснічым
Месца і час сустрэчы: 5 чэрвеня ў 19.45 за будынкам Спартыўна-забаўляльнага комплексу «Falcon Club», пр-т Пераможцаў, 20.
Падчас маршруту Ігар Корзун раскажа пра вадатокі Мінска, ідэях, якія зрабілі б нашу сталіцу больш прыязнай да навакольнага асяроддзя. Пазнаёміць з праблемамі стану ракі Свіслач і раскажа, чым пагражае аздабленне рэк бетонам.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!