Але зь Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».

У адзін дзень зь Сяргеем Кунцэвічам, 2 чэрвеня з СІЗА КДБ быў вызвалены мастак-дызайнэр Андрэй Бяляўскі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Вызваленьне Свабодзе пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацыяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але зь Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».

Пад вартай застаюцца 14 чалавек, якія праходзяць па “справе партыётаў” — крымінальных справах, зьвязаных, меркавана, з колішнім «Белым легіёнам» і спартовым клюбам «Патрыёт».

Андрэй Бяляўскі, архіўнае фота