Восьмы міжнародны пленэр па жывапісе ART-RAIN быў прысвечаны 100-годдзю спачыну Святога праведнага Іаана Кармянскага і праходзіў у месцах яго пастырскага служэння – у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці.

Вынікам тыднёвага творчага форуму, які аб’яднаў 13 жывапісцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, сталі 26 работ – у асноўным пейзажы.

Міжнародны пленэр па жывапісе ART-RAIN праводзіцца з 2013 года. Яго мэта – аб’яднаць прафесійных мастакоў, стварыць атмасферу для творчых адкрыццяў. Месцам правядзення становяцца маляўнічыя куткі Беларусі. За час існавання міжнароднага творчага праекта яго ўдзельнікамі сталі амаль 100 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Малдовы.

Поделиться ссылкой: