Толькі за мінулы год рэспубліка экспартавала больш за 23 тыс. т прадукцыі расліннага свету – грыбы, свежыя ягады, прадукцыю перапрацоўкі, кошт якой склаў амаль $60 млн. Нават экзатычны, магчыма, для нашай краіны від – вінаградны смоўж – за апошнія пяць гадоў прынёс краіне амаль $4 млн“, – сказаў Андрэй Каўхута.

Што датычыцца міжнароднага супрацоўніцтва, Мінпрыроды асабліва актыўна ўзаемадзейнічае з расійскімі калегамі, у прыватнасці, у сферы захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Сфарміравана беларуска-расійская рабочая група па супрацоўніцтве, дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы міжурадавага пагаднення аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, куды ўвойдуць два беларускія заказнікі “Асвейскі” і “”Чырвоны Бор” і Нацыянальны парк “Себежскі” з расійскага боку.

Нядаўна сустракаючыся на VIII Міжнародным экалагічным форуме ў Санкт-Пецярбургу з міністрам прыродных рэсурсаў, мы гэта пытанне абмяркоўвалі. У бліжэйшы час будзе ўстаноўлены рэжым сумеснага выкарыстання тэрыторыі“, – адзначыў Андрэй Каўхута. Такія сумесныя тэрыторыі ўжо існуюць з Польшчай, Літвой.

З Расійскай Федэрацыяй прыняты план сумесных дзеянняў па супрацоўніцтве паміж асабліва ахоўнымі тэрыторыямі Беларусі і Асацыяцыяй запаведнікаў і нацыянальных паркаў Паўночнага Захаду Расіі на 2017-2020 гады, уключаючы развіццё экалагічнага турызму. Міністр падкрэсліў, што, максімальна захоўваючы прыродныя рэсурсы, адкрываецца магчымасць зацікаўленым прыязджаць і атрымліваць асалоду ад знаёмства з жывой некранутай прыродай.

Поделиться ссылкой: