Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Філіп Уорык асьвятляў падзеі ў Менску 25 Сакавіка. Падчас акцыі каля плошчы Перамогі ў часе разгону яго затрымалі разам з многімі мітынгоўцамі.

Пазьней ён напісаў, перадае “Радыё Свабода“, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі зьвязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС, пасьля чаго быў адпушчаны.

Інтэрвію Ўорыка ўкраінскай службе Радыё Свабода можна паглядзець тут.

Філіп Уорык — фатограф і радыёжурналіст, працуе на ангельскую службу Міжнароднага францускага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» ды іншыя СМІ.

Фота: “Радыё Свабода”