Як паведамлялася раней, сын экс-першай ракеткі свету атрымаў імя Леа Аляксандр.

Па словах Азаранкі, перадае Еўрарадыё, яна не называла дзіця ў гонар якой-небудзь славутасці. «Імя Леа прыйшло мне ў галаву. Потым мы пачалі перабіраць розныя імёны, і я падумала, што да Леа вельмі цяжка прыдумаць хуткамоўкі. Ведаеце, дзеці выдумляюць такія гадасці. Дык вось да Леа вельмі цяжка прыдумаць. А Аляксандр… Хацелася, каб было штосьці рускае, каб былі нашы родныя карані. Аляксандр — вельмі моцнае імя, і яно мне заўсёды падабалася», — прызналася спартоўка.

Як вядома, імя «Аляксандр» мае грэчаскае паходжанне і азначае «абаронца».

Кадр з відэа