Удзельнікі нарады абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з выкананнем абавязацельстваў Беларусі па імплементацыі канвенцый ЮНЕСКА ў галіне культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку распрацавалі і ўзгаднілі алгарытм сумесных дзеянняў па пашырэнні прысутнасці беларускіх аб’ектаў у Спісах ЮНЕСКА“, — паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ, эксперты.