Сустракаюцца падгрупы трохбаковай кантактнай групы. Пасяджэнні ў «Прэзідэнт-гатэлі» традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы ў Мінску адбыліся 15 мая. Паводле іх вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група узгадніла механізм верыфікацыі палонных у зоне канфлікту. «Я рады, што менавіта сёння бакі змаглі ўзгадніць працэдурныя пытанні, звязаныя з гэтым механізмам, і ён павінен неўзабаве запрацаваць, — адзначыў Сайдзік. — Але тое, што мы зараз робім, — гэта перадумова для будучага вялікага абмену».

Дыпламат нагадаў, перадае БелаПАН, што механізм верыфікацыі закліканы пацвердзіць жаданне грамадзян застацца пасля вызвалення на тэрыторыі, дзе яны знаходзіліся падчас зняволення, і выказаў надзею, што да сённяшняй сустрэчы ўсе пытанні, якія тычацца механізму верыфікацыі пажаданняў палонных, будуць вырашаныя.

 
Фота: google.by