Апошні раз публіцыст быў у нашай краіне 16 гадоў таму, бо, па яго словах, з пачатку 2000-х знаходзіцца ў негалосным спісе неўязных артыстаў. Але ў адзін з прыездаў у Беларусь яшчэ ў 1990-я Шандаровіч праехаў па месцах, дзе нарадзіліся і жылі яго продкі. Пісьменнік кажа, перадае Еўрарадыё, што яго карані ― у Чавусах, Магілёве, Мазыры і Бабруйску:

“Прозвішча пайшло не з Чавусаў ― там нарадзіўся мой дзед Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, дзядуля па маці, які загінуў у 1941-м годзе пад Ленінградам. Акурат у адзін з апошніх прыездаў у Беларусь мае прыяцелі правязлі мяне па гэтых месцах. У большай частцы з іх нічога не нагадвае пра габрэйскае мінулае. У Гарадзішчы, вёсцы, адкуль мой дзед па бацькоўскай лініі, габрэйскае мястэчка, ― там яшчэ да Гітлера было вырашанае габрэйскае пытанне. У 1929-м годзе на месцы габрэйскіх могілак было артылерыйскае стрэльбішча. Нікіх прыкмет не засталося. Горка і павучальна, як ідзе час. Таму я называю Беларусь сваёй гістарычнай радзімай, бо Ізраіль далёка і па часе, і па адлегласці, а Беларусь ― побач”.

16 гадоў таму Віктар Шандаровіч здымаў у Беларусі фільм “Тут быў СССР”. 25 траўня публіцыст ладзіць творчы вечар у канцэртнай зале “Мінск”. Дагэтуль ён быў “непажаданым артыстам” у Беларусі, яму адмаўлялі ў выдачы гастрольнага пасведчання.