Фотаздымак з удзелам Пянькоўскага з’явіўся на сайце урада: на фота ён трымаецца за машыну, перадае Еўрарадыё. Аднак перад журналістамі кіраўнік Аршаншчыны не выступаў: для СМІ адказы даваў яго намеснік Сяргей Пац

Як паведамлялася раней, 22 траўня Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Івана Наскевіча абурыўся тым, што праваахоўнікі ўварваліся ў жыллё нядаўна прызначанага кіраўніка аршанскай вертыкалі. Лукашэнка нагадаў, што ніхто не меў права праводзіць аператыўна-следчыя дзеянні да чыноўніка з кадравага рэестра кіраўніка дзяржавы без яго ведама. 

Пазней у той самы дзень стала вядома, што Пянькоўскі “знаходзіўся ў хваравітым стане” і не выходзіў на сувязь з абласным кіраўніцтвам. Яно і даручыла міліцыянтам праверыць, што здарылася з аршанскім чыноўнікам. 

Фота: government.by